@nashaniva
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Пытанні па рэкламе: @nnads_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
53600 участников. 20 публикаций на канале.
У сярэдзіне лютага ў Беларусі з 39 явіўся
У сярэдзіне лютага ў Беларусі з'явіўся знак бяды, значэння якога не зразумелі

Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн», згадваючы пра адну са старых публікацый і супаставіўшы яе з новымі звесткамі, прыйшоў да высновы, што яшчэ да пачатку вайны быў адзін трывожны сігнал, які сведчыў пра тое, што неўзабаве пачнецца вайна, але гэтага тады яшчэ ніхто не разумеў.

https://nashaniva.com/296615

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мсціслаўскага ідэолага пакаралі за неўсталяванне мемарыяльнай шыльды беларускаму
Мсціслаўскага ідэолага пакаралі за неўсталяванне мемарыяльнай шыльды беларускаму мовазнаўцу

Мясцовы краязнаўца дабіўся, каб на былым будынку Мсціслаўскага педтэхнікума змясцілі шыльду ў памяць пра былога яго дырэктара Янку Бялькевіча, вядомага даследчыка беларускай мовы. Але чыноўнікі паабяцалі, ды забыліся.

https://nashaniva.com/296607

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Першы карабель з украінскім зернем дайшоў да Турцыі
Першы карабель з украінскім зернем дайшоў да Турцыі

Міністэрства абароны Турцыі ў аўторак вечарам пацвердзіла прыбыццё збожжавоза RAZONI з украінскім грузам кукурузнага зерня. Гэта першае судна, якое адправілася ў дарогу пасля «збожжавага пагаднення» паміж Украінай, Турцыяй, ААН і Расіяй.

https://nashaniva.com/296612

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гэтыя тры простыя справы значна зніжаюць рызыку дэменцыі
Гэтыя тры простыя справы значна зніжаюць рызыку дэменцыі

Вучоныя ў Брытаніі знайшлі тры рэчы, якія дапамогуць моцна знізіць рызыку страты памяці ў старым веку. Прыемная навіна: хутчэй за ўсё, некаторыя з іх вы і так робіце.

https://nashaniva.com/296598

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Звольнілі сенатара Маркевіча дырэктара птушкафабрыкі Дружба ў Баранавіцкім
Звольнілі «сенатара» Маркевіча, дырэктара птушкафабрыкі «Дружба» ў Баранавіцкім раёне

Васіль Маркевіч, узначальваў прадпрыемства амаль 20 гадоў. Супрацоўнікі паведамляюць, што яго верагодна затрымлівалі, гаворка можа ісці пра хабар, даведалася @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/296605

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ездзіць на BMW Х5 мае рэпрэсаванага продка хто
Ездзіць на BMW Х5, мае рэпрэсаванага продка: хто цяпер кіруе ГУБАЗіКам

Пасля пераводу Андрэя Паршына на службу ў дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці галоўная арганізацыя па тэроры беларусаў — ГУБАЗіК МУС — засталася без кіраўніка. Пару дзён таму паказалі новага (часовага) начальніка — палкоўніка Дзмітрыя Ковача.

https://nashaniva.com/296592

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 2 жніўня Нэнсі Пэлосі прыляцела на
Галоўнае за 2 жніўня

Нэнсі Пэлосі прыляцела на Тайвань, нягледзячы на пагрозы Кітая

«Ён не разумеў, навошта з’язджаць, калі можна проста закрыць рот». Беларуска расказала, як развялася пасля выбараў і адна гадуе ў эміграцыі траіх дзяцей

Ці рэальна ў эміграцыі стварыць дэмакратычныя інстытуты, з якімі можна будзе прыйсці ў новую Беларусь?

Фядута: Сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам — Зянковіч. Пасяджэнне па «справе аб дзяржперавароце» скончылі раней з-за кепскага самаадчування Фядуты

Ездзіць на BMW Х5, мае рэпрэсаванага продка: хто цяпер кіруе ГУБАЗіКам

Расійскі сцяг і паказальныя выступленні. Як адзначалі Дзень дэсантніка

Следам за буратамі ваяваць адмовіліся ўльянаўскія дэсантнікі

ЗША ліквідавалі лідара тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда»

Умяшаліся ідэолагі — наданне імя Адама Мальдзіса бібліятэцы ў Астраўцы зноў пад пытаннем

«У ІЧУ Жодзіна дызайн быў цікавейшы». Новая калекцыя посуду Zara Home збянтэжыла беларусаў
Калі вы патрапілі ў яму то першае што
«Калі вы патрапілі ў яму, то першае, што трэба зрабіць — перастаць капаць»

Пакінуўшы радзіму і атрымаўшы статус ІП у Грузіі, расійская праграмістка пераехала жыць да свайго мужа ў Эстоніі. Там ёй многае не спадабалася, а галоўнае — высокія падаткі. Сваё незадавальненне яна вынесла на людзі ў твітары, выказваючыся ў імперскім высакамерным стылі. У выніку на роўным месцы нажыла сабе праблемы.

https://nashaniva.com/296601

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Каб даказаць што зверстваў у Бучы не было
Каб даказаць, што зверстваў у Бучы не было, лукашэнкаўцы звярнуліся да француза

Адрыян Баке — былы французскі вайсковец, які пабываў ва Украіне, заявіў, што быў сведкам інсцэніроўкі ва ўкраінскай Бучы. Яго заявы актыўна рэтранслюе расійская і лукашэнкаўская прапаганда. Але вось што выявілася.

https://nashaniva.com/296573

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пад новыя санкцыі ЗША патрапіла Аліна Кабаева ЗША
Пад новыя санкцыі ЗША патрапіла Аліна Кабаева

ЗША пашырылі санкцыі супраць Расіі, паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША.

https://nashaniva.com/296602

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Да юбілею Тацяны Сапач выйшла яе вялікая кніга
Да юбілею Тацяны Сапач выйшла яе вялікая кніга

Журналісткі, паэткі і перакладчыцы Тацяны Сапач не стала ў 2010 годзе: разам з мужам Сяргеем Дубаўцом (першым рэдактарам адноўленай «Нашай Нівы») яны трапілі ў аўтакатастрофу.

https://nashaniva.com/296564

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мне страшна ацаніць гэтыя страты колькасна Чаму Белсат
«Мне страшна ацаніць гэтыя страты колькасна». Чаму «Белсат» выдаляе праграмы Сяргея Будкіна?

Беларускі журналіст і былы аўтар праекту Belsat Music Live Сяргей Будкін днямі напісаў, што тэлеканал выдаляе ягоныя перадачы з ютуба. Допіс за два дні сабраў пад сабой амаль тры сотні каментароў. Беларуская асацыяцыя журналістаў, спрабуючы разабрацца ў праблеме, звярнулася па тлумачэнні да абодвух бакоў. 

https://nashaniva.com/296597

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ён не разумеў навошта кудысьці з язджаць калі
«Ён не разумеў, навошта кудысьці з’язджаць, калі можна проста закрыць рот». Беларуска расказала, як развялася пасля выбараў і адна гадуе ў эміграцыі траіх дзяцей

Журналістка Алена Шчарбінская пражыла ў шлюбе 11 гадоў. Год таму жанчына з’ехала з Беларусі. Спачатку яна забрала дачку і малодшага сына, потом — старэйшага, а пасля вырашыла развесціся. «Разышліся з ім у палітычных поглядах», — тлумачыць яна.

«Грашовае пытанне для мяне цяпер самае цяжкае», — прызнаецца яна і расказвае, як ёй удаецца яго вырашаць.

https://nashaniva.com/296567

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Самалёт на якім можа быць спікерка Палаты прадстаўнікоў
Самалёт, на якім можа быць спікерка Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, прызямліўся ў аэрапорце Тайбэя, сталіцы Тайваня

За палётам паветранага судна сачылі сотні тысяч чалавек. Магчымы прыезд Пэлосі выклікаў нервовую рэакцыю матэрыковага Кітая, які сцягнуў войскі да вострава. У сваю чаргу, Тайвань прывёў свае сілы ў павышаную боегатоўнасць і размясціў комплекс супрацьпаветранай абароны ў грамадзянскім аэрапорце Тайбэя.

Па трывозе былі паднятыя як кітайскія, так і тайваньскія, і амерыканскія знішчальнікі.
Кіраўнік BYPOL расказаў якой бачыць галоўную задачу Канферэнцыі
Кіраўнік BYPOL расказаў, якой бачыць галоўную задачу Канферэнцыі Новай Беларусі

Таксама Аляксандр Азараў адказаў на пытанне, ці можа Ціханоўская быць завербаванай КДБ.

https://nashaniva.com/296582

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ці магчыма стаць п яным без алкаголю Мы
Ці магчыма стаць п’яным без алкаголю?

Мы прывыклі звязваць стан ап’янення з алкаголем, але, як аказалася, выпіўка для яго не заўсёды патрэбная. Расказваем, як магчыма ап’янець без алкаголю.

https://nashaniva.com/296561

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расійскія сцягі і дзіўныя паказальныя выступленні Як адзначаюць
Расійскія сцягі і дзіўныя паказальныя выступленні. Як адзначаюць у Беларусі Дзень дэсантніка

Шмат фота па спасылцы:

https://nashaniva.com/296583

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Андрэй Мельнік былы пасол Украіны ў Германіі заявіў
Андрэй Мельнік, былы пасол Украіны ў Германіі, заявіў, што хацеў бы асабіста папрасіць прабачэння ў канцлера Олафа Шольца, якога ён назваў «пакрыўджанай лівернай каўбасой»

Пра гэта дыпламат паведаміў у праграме BILD TV. Былы пасол адзначыў, што не ведае, ці атрымаецца ў яго асабіста сустрэцца з Шольцам, каб прынесці прабачэнні.

Пры гэтым Мельнік падкрэсліў, што, нягледзячы на ​​жаданне выбачыцца, ён лічыць апраўданай сваю крытыку ў адрас уладаў Германіі, якіх ён папракаў у недастаткова актыўнай дапамозе Украіне.

«Часам, прынамсі ў мяне, складалася ўражанне, што неабходна павышаць голас і, магчыма, таксама крытыкаваць. Без гэтага, я думаю, нямецкае грамадства, магчыма, не да канца ўсвядоміла б сур'ёзнасць моманту», — заявіў ён.
У ІЧУ Жодзіна дызайн быў цікавейшы Новая калекцыя
«У ІЧУ Жодзіна дызайн быў цікавейшы». Новая калекцыя посуду Zara Home збянтэжыла беларусаў

У сеціве абмяркоўваюць новую калекцыю посуду вядомага брэнда, у якой кубкі, ланч-боксы і талеркі вельмі нагадваюць турэмныя.

https://nashaniva.com/296584

Без VPN — па гэтай спасылцы.